Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 чэрвеня 2021

У Шклоўскім раёне будзе сфарміраваны асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў

У Шклоўскім раёне будзе сфарміраваны асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Шклоўскага райвыканкама Андрэй Камко, кажучы аб выніках сустрэчы з Прэзідэнтам па пытаннях тэрытарыяльнай абароны:

– Кожны чалавек павінен быць гатовы да таго, што неабходна абараніць і сваіх блізкіх, родных, і сваю родную зямлю. Таму кіраўнік дзяржавы сёння даў канкрэтныя даручэнні аб тым, што трэба зрабіць на тэрыторыі Шклоўскага раёна. На тэрыторыі раёна будзе стварацца штаб тэрытарыяльнай абароны раёна, фарміравацца асобны стралковы батальён. Мы павінны вывучыць кожнага чалавека, які будзе прызывацца ў тэрытарыяльныя войскі, павінны ведаць іх у твар, правесці гутарку з кожным з іх. Гэтыя людзі павінны быць гатовыя па першым патрабаванні з’явіцца на прызыўныя пункты і выканаць пастаўленыя задачы.

Па словах Андрэя Камко, Галоўнакамандуючы таксама даручыў штомесяц праводзіць заняткі з людзьмі, якія будуць прыцягвацца пасля да фарміравання тэрытарыяльных войскаў і да занальных вучэнняў.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Да спіса навін