30 лістапада 2023
У аграгарадку дужаўка рэканструявалі старажытны абрад «піліпаўскія запусты»
У праваслаўных вернікаў пачаўся Піліпаўскі пост, які працягнецца шэсць тыдняў - да Нараджэння Хрыстовага. У Чавускім раёне спрадвеку ў гэты час вяскоўцы збіраліся гуртом, каб разам заняцца калектыўнай творчасцю і дапамагчы адна адной. Напрыклад, разам пралі лён, прыгаворваючы: «Што ў Піліпаўку спрадзеш, то ды Пасха сатчэш». На такія «вячоркі» зазіралі і хлопцы – даглядалі сабе будучых нявест.