Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 ліпеня 2022

Велапрабег на 30 і 77 км пройдзе ў час фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу» ў Горках

Велапрабег на дыстанцыях 30 і 77 км пройдзе ў час рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" ў Горках. Спартыўнае мерапрыемства стартуе 22 ліпеня ў 12.00, расказалі БЕЛТА ў райвыканкаме.

"Мы падрыхтавалі для ўдзельнікаў прабегу сапраўды цікавы маршрут, які ўразіць цікавымі мясцінамі і прыгожымі пейзажамі, - падкрэсліў прадстаўнік аргкамітэта Руслан Даргель. - Трэк пройдзе па маляўнічых мясцінах Горацкага раёна. Напрыклад, адным з пунктаў маршруту стане аграгарадок Леніна, у якім можна наведаць унікальны музей баявой садружнасці. А ў аграгарадку Горы можна палюбавацца прыгажосцю Мікольскай крыніцы. Кароткая дыстанцыя разлічана на ўзроставую катэгорыю ад 14 да 17 гадоў, доўгая - старэйшых за 18 гадоў".

Анлайн-рэгістрацыя на велапрабег у мэсэнджары Viber ужо адкрыта і завершыцца за суткі да пачатку маршруту. Для гэтага ўдзельнікам неабходна адправіць фота запоўненай анкеты на нумар +37529 7472562 і атрымаць СМС-паведамленне аб выніку рэгістрацыі.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі клуб Velo-Gorki, раённая арганізацыя "Белая Русь", БДСГА. Яны адзначаюць, што прабег будзе садзейнічаць папулярызацыі здаровага ладу жыцця і веласпорту як актыўнага віду адпачынку, а таксама знаёмству з адметнасцямі Горацкага раёна.

БелТА

Да спіса навін