Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
1 верасня 2023

Вясёлыя гульні, мыльныя бурбалкі і спектакль пра піратаў: Магілёўскі абласны тэатр лялек адкрывае сезон


 Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае 1 верасня на адкрыццё 47-га тэатральнага сезона. Гледачоў чакае не толькі спекталь, але і займальны паказ на пляцоўцы перад будынкам тэатра, расказалі ва ўстанове культуры.

Свята пачнецца за паўгадзіны да пачатку спектакля. Добры настрой і прыемныя эмоцыі дзецям і дарослым будуць дарыць вясёлыя аніматары, творчыя выступленні і гульнявая забаўляльная праграма. Парадуе прысутных і шоу мыльных бурбалак.

Затым гасцей запросяць у тэатр, дзе яны змогуць паглядзець "Прыгоды Джэка Вераб'я" - захапляючую гісторыю пра піратаў з неверагоднымі ператварэннямі і сапраўднымі бітвамі на шпагах. Галоўны герой казкі адправіцца ў новае марское падарожжа, з гумарам пераадольваючы ўсе цяжкасці. Паказ адбудзецца ў 18.00.

Да спіса навін