Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
3 верасня 2020

Выйшаў зборнік літаратараў Бялыніцкага раёна

«Васільковае поле Айчыны» – зборнік твораў паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў Бялыніцкага раёна – выйшаў у свет. Яго прэзентуюць 6 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.

Міхаіл Карпечанка – журналіст, пісьменнік і краязнаўца – удзельнічаў у падрыхтоўцы некалькі кніг, прысвечаных гісторыі Бялыніцкага раёна, выдатным асобам і творцам, літаратарам мінулага і сённяшняга дня. Пісьменнік Мікалай Целеш з Заазер’я, спявак і аўтар кніг Юрый Несцярэнка, папулярная пісьменніца Наталля Батракова, а таксама літаратурная моладзь – іх творы прадстаўлены ў новым літаратурным зборніку.

Хутка ў раённы цэнтр прывязуць з выдавецтва экзэмпляры новай кнігі аб гісторыі Бялынічаў і мясцовай знакамітай іконе Божай Маці. Таксама да Дня беларускага пісьменства выходзіць першы альбом бялыніцкай мастачкі Ларысы Журавовіч.

Да спіса навін