Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
14 ліпеня 2022

Выстаўка-кірмаш і майстар-класы ад рамеснікаў пройдуць у Магілёве 14-16 ліпеня

Штотыднёвая выстаўка-кірмаш і майстар-класы ад рамеснікаў пройдуць у Камсамольскім скверы ў Магілёве 14-16 ліпеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Удзельнікамі выстаўкі-кірмашу стануць члены аматарскага аб'яднання рамеснікаў "Магілёўскія майстры" гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

У Камсамольскім скверы ў шырокім асартыменце будуць прадстаўлены вырабы ручной работы з розных матэрыялаў: саломкі, бісеру, скуры. Магілёўскія майстры прадставяць лялькі і мяккія цацкі, адзенне, прадметы інтэр'ера і ўпрыгажэнні. Акрамя таго, яны правядуць для наведвальнікаў выстаўкі-кірмашу тэматычныя майстар-класы.

Вытаўка-кірмаш будзе праходзіць з 10.00 да 19.00.

Як адзначылі арганізатары, праводзіцца такія мерапрыемствы будуць кожны тыдзень з чацвярга па суботу да верасня ўключна.

БелТА

Да спіса навін