11 верасня 2020
Выстава членаў Саюза мастакоў Беларусі адкрылася ў Магілёве
«Хронікі аднаго года» – пад такой назвай адкрылася ў Магілёве выстава членаў Саюза мастакоў Беларусі. Творчыя людзі вобласці традыцыйна паказалі публіцы, што яны стварылі за год.
Выставачная зала музея гісторыі Магілёва напоўненая вельмі рознымі творчымі работамі: ад абстрактных артаб’ектаў да вялікіх мастацкіх палотнаў. Ад прыгожых пейзажаў і кветкавых нацюрмортаў да карцін ваеннай тэматыкі мастака Барыса Пярвунінскіх. Ён прысвяціў іх 75-годдзю Перамогі.
У кожнага свой творчы шлях. І крычаўскія мастакі прадставілі ў хроніках гэтага года перш за ўсё пейзажы сваёй любімай ракі Сож, якая натхняе творчых людзей. А яны, крычаўцы, заўсёды адрозніваюцца моцнай сувяззю з малой радзімай.