Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
15 ліпеня 2022

Выстава сучаснага беларускага мастацтва «Канцэпт 21. Выбранае» адкрыецца ў Магілёве

Выстава сучаснага мастацтва "Канцэпт 21. Выбранае" адкрыецца 15 ліпеня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.

Прадстаўленая экспазіцыя стала часткай маштабнага праекта Беларускага саюза мастакоў, удзельнікамі якога сталі больш за 200 майстроў-эксперыментатараў з усіх куткоў краіны. Палотны ўяўляюць сабой панараму творчых пошукаў вядомых айчынных мастакоў і мастакоў-пачаткоўцаў. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, гэта як традыцыйныя віды мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура), так і наватарства - інсталяцыі і арт-аб'екты.

"Праз новыя формы і эксперыменты аўтары выходзяць за рамкі традыцыйнага мастацтва, выказваюць сваё стаўленне да навакольнай рэчаіснасці, пераасэнсоўваюць важнейшыя вехі нацыянальнай і сусветнай гісторыі, - адзначылі ў музеі. - Актуальнымі для іх застаюцца пытанні светабудовы, праблемы экалогіі і духоўнага свету чалавека. Не ўсе творы прамалінейныя - магілёўскаму гледачу давядзецца разгадаць не адну інтэлектуальную загадку".

БелТА

Да спіса навін