Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
7 верасня 2023

Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы адкрылася ў Магілёве


 Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы пачала працаваць у Магілёве. Яна размясцілася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выставачны праект прысвечаны творчасці знакамітага вучонага, вынаходцы, мастака, пісьменніка і музыканта Леанарда да Вінчы. Наведвальнікі ў Магілёве змогуць убачыць вялікую колькасць рэпрадукцый яго карцін, а таксама вынаходствы, зробленыя па арыгінальных чарцяжах італьянскага вучонага.

"Запісы ў рукапісах вынаходцы былі зашыфраваны. Ён пісаў іх справа налева люстраным шрыфтам. Часта Леанарда да Вінчы спецыяльна рабіў памылкі ў сваіх чарцяжах - гэта дапамагала абараняць яго вынаходствы ў тым выпадку, калі б яго чарцяжы выкралі, - расказалі ва ўстанове культуры. - У новым выставачным праекце ўвасоблена спроба рэалізаваць ідэі вялікага майстра ў жыццё".

Экспазіцыя будзе працаваць у Магілёве да 15 кастрычніка.

Да спіса навін