Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
22 красавіка 2022

Выставу да свята Вялікадня прадставіў Магілёўскі музей Масленікава

Выставачны праект "Велікоднай радасці ззянне", прысвечаны светламу святу Вялікадня, адкрыўся 21 красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Аснову выставы складаюць копіі фрэскавага жывапісу XII-XIV стагоддзяў пскоўскай і полацкай школ, - адзначылі ў музеі. - Захаваўшы сваю выключнасць у трактоўцы евангельскіх сюжэтаў, яны з'яўляюцца дзіўнай ілюстрацыяй духоўнага жыцця старажытнай Русі. Акрамя таго, у экспазіцыю ўвайшлi самабытныя ўзоры беларускага іканапісу".

Задума праекта заключаецца ў тым, каб акунуць гледача ў атмасферу духоўнай культуры эпохі, зразумець светаадчуванне чалавека таго часу і азнаёміцца з гісторыяй рэдкіх артэфактаў.

Напярэдадні вялікага праваслаўнага свята таксама прадаўжае работу "Велікодная майстэрня" для самых маленькіх наведвальнікаў установы. На занятках дзецям расказваюць аб гісторыі, традыцыях, сімвалах і абрадах Вялікадня, знаёмяць з абрадавымі стравамі і сучаснымі спосабамі дэкарыравання велікодных яек.

БелТА

Да спіса навін