Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
12 кастрычніка 2021

Выставу керамікі «Мастацтва жывога агню» прадставяць у Магілёве 12 кастрычніка

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава 12 кастрычніка адкрыецца выстава "Мастацтва жывога агню". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

Праект рэалізаваны па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы "Арт-Жыжаль", які праходзіў у Бабруйскім раёне з 17 ліпеня па 2 жніўня. У яго ўвайшлі творы 17 удзельнікаў з Беларусі, Грузіі, Малдовы, Перу, Расіі і Украіны. Работы майстроў аб'яднаны тэмай фальклору і міфалогіі ў мастацтве сучаснай керамікі. Кожны з удзельнікаў раскрыў яе па-рознаму, злучыўшы аўтарскае бачанне і адметнасць культуры сваёй краіны.

"У творчых работах удзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць тэхналагічных працэсаў, спалучэнне розных спосабаў абпалу, дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, а таксама рэльефных, фактурных, каляровых і графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм", - расказалі ў музеі.

Перад тым як экспанавацца ў абласным цэнтры, падагульняючая выстава была прадстаўлена шырокаму колу гледачоў у Бабруйскім мастацкім музеі. Пасля Магілёва работы міжнароднага пленэру па кераміцы ўбачаць жыхары і госці сталіцы.

БелТА

Да спіса навін