Забарона на купанне ў Магілёве і раёне працягваецца
У Магілёве і Магілёўскім раёне па-ранейшаму нельга купацца. Спецыялісты санітарнай службы адзначаюць ўстойлівую нездавальняльнуюякасць вады на рацэ Днепр ў вёсцы Палыкавічы, – расказала ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Воранава. Вада не адпавядае нормам таксама і ў возеры вёсцы Вільчыцы.
Да гэтага часу застаецца нездавальняльнай якасць вады ў месцах масавага адпачынку ў Магілёве, а менавіта на Грабянёўскім і Пячэрскім азёрах і ў раёне гарадскога пляжа на рацэ Днепр.
У сувязі з гэтым спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі інфармуюць аб неабходнасці забароны купання дзяцей і дарослых і заняцця відамі воднага спорту ў зонах рэкрэацыі Грабянёўскага і Пячэрскага азёр у абласным цэнтры і возеры ў вёсцы Вільчыцы. Акрамя таго, рэкамендуюць прыпыніць купанне дзяцей і дарослых на рацэ Днепр у вёсцы Палыкавічы. Пры гэтым заняткі воднымі відамі спорту там не прыпыняюцца.