30 жніўня 2023
Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах
Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
У ведамстве расказалі, што 28 жніўня адбылася чарговая выплата працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2030 у памеры $18,6 млн у эквіваленце.
Сродкі ў поўным аб'ёме залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк", у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10 "Аб часовых мерах па выкананні знешніх дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў".