17 лістапада 2022
Беларусі выдзеляць крэдыт на 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчэнне
Падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту на суму 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчальныя праекты. Адпаведны дакумэнт падпісалі сёння кіраўнікі фінансавых ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Імпартазамяшчальныя кааперацыйныя праекты будуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Беларусі.
На гэты момант бакі пацвердзілі ўжо гатоўнасць да пачатку фінансавання 12 праектаў.