Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
3 верасня 2024

Пяць новых школ увялі ў Беларусі да 1 верасня. Да канца года з'явяцца яшчэ дзве

Да 1 верасня ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю пяць новых школ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

Наваселле адсвяткавалі ў Віцебску. Для выхаванцаў адкрыў дзверы дзіцячы сад-пачатковая школа ў мікрараёне Білева-3 на 850 месцаў.

Загучалі дзіцячыя галасы таксама ў школах у Салігорску, дзе новая ўстанова адукацыі разлічана на 930 месцаў, і ў вёсцы Копішча Бараўлянскага сельсавета ўмяшчальнасцю 1020 месцаў.

Школа на такую ж колькасць месцаў з'явілася ў сталічным Лябяжым.

Яшчэ адно наваселле адсвяткавалі ў Магілёве. Сёння там адкрылася новая школа таксама на 1020 месцаў.

Як удакладнілі ў Мінбудархітэктуры, да канца 2024 года ў рэспубліцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ два адукацыйныя аб'екты: у Фаніпалі Мінскай вобласці і ў Асіповічах Магілёўскай вобласці.

БелТА

Да спіса навін