Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
8 ноября 2011

Аб санаторна-курортным лячэнні

Ветэраны вайны і працы, што пазналі на сваім жыццёвым шляху шмат цяжкасцей і выпрабаванняў, маюць патрэбу ў адпачынку і медыцынскай дапамозе. Адным з відаў такога роду дапамогі, якую яны могуць атрымаць, з’яўляецца санаторна-курортнае лячэнне.

Ці многія пажылыя людзі атрымліваюць пуцёўкі ў санаторыі? Як паведаміла галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Асіповіц-кага раёна Тамара Патапейка, за 9 месяцаў лячэнне ў санаторыях краіны прайшло 99 чалавек. З іх — 29 інвалідаў, 2 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 5 ветэранаў вайны. Пуцёўкі атрымліваюцца ў парадку чарговасці.

Улічваюцца пажаданні ветэранаў, што датычаць профілю здраўніцы, здараюцца адтэрміноўкі па стану здароўя.

Iнваліды вайны I і II груп маюць права раз у два гады атрымаць пуцёўкі бясплатна. Астатнія катэгорыі пажылых людзей — з даплатай у памеры 15-20% ад поўнага кошту. Часцей за ўсё наведваюць здраўніцы сардэчна-сасудзістага, апорна-рухальнага, страўнікава-кішэчнага профіляў.