Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
22 мая 2009

Анонс

Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі пройдзе творчая справаздача Магілёўскай вобласці, прысвечаная 65-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якой прымуць удзел  раёны рэгіёна, у тым ліку і Асіповіцкі. На галоўную сцэну рэспублікі выйдуць такія нашы творчыя калектывы, як узорны хор старэйшых класаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 (кіраўнік Вольга Кавалёва), народны ансамбль песні, музыкі і танца “Сузор’е” Пратасевіцкага СДК (Наталля Еўдакімовіч), народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” (Ала Пінчук).

Духавы аркестр РЦК (кіраўнік Уладзімір Міхнавец) будзе радаваць сваёй віртуознай ігрой прахожых, майстры з цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва разам са сваімі вучнямі прадэманструюць вырабы ў Горадзе майстроў, а спецыялісты ЦБС  папрацуюць на імправізаванай пляцоўцы “Адраджэнне сяла”.