Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
12 декабря 2011

Да халадоў падрыхтавалiся

Зіма ў гэтым годзе стартавала надзвычай цёплым надвор’ем, але, зразумела, што мінусавая тэмпература, характэрная для такой пары года, рана ці позна ўсталюецца. Не пазбегнуць і галалёдзіцы на дарогах — бадай, самага небяспечнага ворага вадзіцеляў.

Асіповіцкія службы гатовыя да падобных з’яў. Так, у ДЭУ №73 РУП “Магілёўаўтадар” ужо закупілі 11.640 тон пясчана-салявой сумесі, кошт якой склаў 29 тысяч рублёў за тону. ДУКВП “Райсэрвіс” і філіял КУП “Магілёўаблдарбуд” — “ДРБУ № 199” нарыхтавалі 1.500 і 6.360 тон ПСС адпаведна.

Прычым, гэтыя прадпрыемствы пясок дабывалі ўласнымі сіламі і для сумесі куплялі толькі тэхнічную соль — такі падыход дазваляе эканоміць значную колькасць грашовых сродкаў.

Напрыклад, для “Райсэрвісу” тона пескасолі абышлася прыкладна ў 15 тысяч.