Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
13 августа 2008

Не шукайце сабе прыгод!

На падставе пастановы Саўміна краіны “Аб мерах па ўзмацненні кантролю за прамысловай нарыхтоўкай, закупкамі і рэалізацыяй дзікарослай прадукцыі і ўпарадкаванні гэтых відаў дзейнасці”, а таксама дзеля захавання рэсурсаў расліннага свету Магілёўскі аблвыканкам устанавіў наступныя тэрміны збору на тэрыторыі вобласці: брусніцы — з 23 жніўня, журавіны — з 6 верасня.

Натуральна, усім ягадным “паляўнічым” трэба прытрымлівацца правілаў збору дзікарослага дабра, пажарнай бяспекі і г.д. Ну, а хто любіць шукаць прыгоды на адно месца, знойдзе іх даволі лёгка і без праблем: за тое ж парушэнне тэрмінаў збору ягад, напрыклад, чалавек — у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь — можа атрымаць “сціплы” штраф у памеры да 20 базавых велічынь.
Вам гэта трэба?