Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Актуальная информация
6 декабря 2012

Сустрэнем свята па-святочнаму!

Яркія светлавыя і сімпатычныя дэкаратыўныя элементы на фасадах будынкаў, вітрынах і рэкламных шыльдах, рознастайныя фігуркі з паветраных шароў і каляровых сцяжкоў, вычурна-мудрагеліста міргаючыя гірлянды, ледзяныя горкі і, канешне, з густам аздобленыя шматлікія елкі-прыгажуні — падрыхтоўка да належнай сустрэчы Раждства і Новага года ідзе паўсюдна і актыўна.
І гэта толькі радуе: умеем добра працаваць — павінны і адпачываць такім чынам, каб свята было сапраўдным святам і заставалася надоўга ў памяці як дзяцей, так і дарослых. Ды і патрапіць у лік лепшых прэстыжна: распараджэннем старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча з 20 снежня праводзіцца агляд на лепшае афармленне будынкаў і тэрыторый арганізацый раёна да Раждства і Новага года.
Дзейнічайце, творцы-фантазёры, час вызначыцца яшчэ ёсць!