На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
ru
by
en
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач
Галоўная Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Графікі прыёму, прамыя тэлефонныя лініі

Графікі прыёму, прамыя тэлефонныя лініі

ПАРАДАК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ Ў РАЙВЫКАНКАМЕ

Арганізацыю асабістага прыёму ў райвыканкаме забяспечвае аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Асабісты прыём у райвыканкаме ў межах сваёй кампетэнцыі ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама згодна з графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.

Старшыня райвыканкама ажыццяўляе асабісты прыём у другую і чацвёртую сераду месяца.

Графік асабістага прыёму размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе, на афіцыйным сайце райвыканкама ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, рассылаецца ў сельвыканкамы.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры правядзенні асабістага прыёму кіраўніцтвам райвыканкама па рашэнні старшыні райвыканкама (у структурных падраздзяленні райвыканкама, сельвыканкамах – па рашэнні іх кіраўнікоў) могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё-і відэазапіс, кіна - і фотаздымка), пра што заяўнік павінен быць апавешчаны да пачатку асабістага прыёму.

Асабісты прыём кіраўніцтвам райвыканкама праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні райвыканкама ажыццяўляе Некрашэвіч Ала Валянцінаўна, начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кабінет № 33, першы корпус райвыканкама (у яго адсутнасць – Лысая Вольга Іванаўна, галоўны спецыяліст аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кабінет № 15, першы корпус райвыканкама) пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста, альбо па тэлефонах 66008, 66018.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да намеснікаў старшыні, кіраўніку справамі райвыканкама ажыццяўляюць прызначаныя службовыя асобы.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём работнікі аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама высвятляюць сутнасць пытання, удакладняюць матывы звароту, прымаюць заявы, іншыя дакументы і прадстаўляюць іх службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём.

Кіраўніцтва райвыканкама праводзіць асабісты прыём ў сваіх службовых кабінетах.

Грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў прызначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, паўнамоцтвы.

У выпадках паўторных зваротаў заяўнікаў па адным і тым жа пытанні пры наяўнасці вычарпальных адказаў па папярэдніх зваротах, адсутнасці новых довадаў ці зноў адкрыліся абставінаў альбо, калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спыненая, у асабістым прыёме можа быць адмоўлена.

АБЛВЫКАНКАМ

Графікі асабістых прыёмаў і " прамых тэлефонных ліній"

"Гарачая лінія" па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю аблвыканкама, у камітэтах, упраўленнях, аддзелах аблвыканкама

РАЙВЫКАНКАМ

Графік прыёму грамадзян начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў раённага выканаўчага камітэта па суботах на май-ліпень 2019 года

Графік штотыднёвага (па суботах) правядзення "прамых тэлефонных ліній" старшынёй райвыканкама, першым намеснікам старшыні райвыканкама, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком спраў райвыканкама ў другім квартале 2019 года

Графік асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Асіповіцкага райвыканкама

Графік асабістага прыёму начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб

"Прамыя тэлефонныя лініі" па суботах у сельскіх выканаўчых камітэтах