На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Аграрыі Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімага рапсу

14 жніўня 2020

– Сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімага рапсу, – паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Усяго, паводле даных на сёння, у рэгіёне засеялі крыху больш за 2 тыс. га. – гэта 3% ад запланаваных аб’ёмаў – пад рапс у вобласці выдзелена каля 60 тыс. га. Завяршыць пасеў плануюць да 20 жніўня.

Таксама ў Магілёўскай вобласці ідзе церабленне лёну. Такія работы праведзены на 5,3 тыс. га, што складае 66% уборачнай плошчы.

У рэгіёне намалацілі больш за 706 тыс. т збожжа і зернебабовых. Паводле звестак на раніцу 13 жніўня, ураджай прыбраны з 66% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34 ц/га. Па намалоце лідзіруюць Магілёўскі (85,1 тыс. т), Шклоўскі (75,3 тыс. т), Горацкі (66,5 тыс. т) раёны.

Па ўраджайнасці ў ліку першых – Шклоўскі (46 ц/га), Круглянскі (41,1 ц/га), Магілёўскі, Горацкі, Кіраўскі (40 ц/га) раёны.