На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Лукашэнка накіраваў Русага і Зайца наводзіць жалезны парадак у Магілёўскай вобласці

2 красавіка 2019

Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а Міхаіл Русы будзе накіраваны на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці. Адпаведныя рашэнні прыняты сёння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам па выніках сустрэчы з імі. Чакаецца, што гэтыя рашэнні будуць фармалізаваны ў бліжэйшы час, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў матывы, па якіх названыя чыноўнікі нядаўна былі вызвалены ад пасад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і віцэ-прэм'ера. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за ўсё, што адбывалася ў краіне ў сферы сельскай гаспадаркі, яны неслі персанальную адказнасць. "Пачынаючы ад маіх канкрэтных даручэнняў па асобных культурах - лён, рапс і іншае - і да тэхналогій у сельскай гаспадарцы і экспарту прадукцыі на іншыя рынкі, - сказаў Прэзідэнт. - І я папрасіў бы вас яшчэ раз, каб вы не думалі, што гэта нейкі экспромт з-за нейкай фермы ў Сліжах. Слухайце, там ёсць каму займацца фермамі, і яны павінны былі гэтым займацца. Яны цяпер і займаюцца. Гэта справа перш за ўсё кіраўнікоў гаспадаркі і старшыні райвыканкама".

"Таму не трэба думаць аб тым, што беспарадак на фермах і машынных дварах у гэтым "Купалаўскім" (аграхолдынг "Купалаўскае" ў Шклоўскім раёне. - Заўвага БЕЛТА) прывёў да адстаўкі аднаго і другога", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна строгае выкананне тэхналогій і жалезная дысцыпліна: "Я папярэджваў, асабліва вас, Леанід Канстанцінавіч, ні з кім не трэба размаўляць. Усе вельмі шмат гавораць, але мала робяць. Вы гэты фактар не ўлічылі і выпусцілі з-пад увагі. Тое ж самае датычыцца віцэ-прэм'ера, які быў адказным за Магілёўскую вобласць".

Прэзідэнт заявіў, што запрасіў Міхаіла Русага і Леаніда Зайца, каб агучыць прынятае ім рашэнне. "Гэта загад: вы ўдваіх едзеце ў Магілёўскую вобласць, наведзяце там жалезны парадак і даложыце мне. Я буду ў вас кожны месяц у Магілёўскай вобласці. Чым змагу, тым дапамагу. Але перш за ўсё вы там пасееце як трэба, па тэхналогіі. І на працягу месяца, калі вам трэба перавесці Магілёўшчыну на ваеннае становішча, як цяпер у "Купалаўскім", пераводзьце".

Самае галоўнае, што запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, - арганізаваць работу ў сельскай гаспадарцы па тэхналогіі: "Прымусьце, навучыце іх дзейнічаць па тэхналогіі. Не можа Магілёўская вобласць плесціся ў хвасце з такімі глебамі, якія яна мае. Гэта цудоўныя землі".

"Вы як грамадзяне Беларусі мой загад павінны выканаць. Выкарыстоўвайце любыя законныя метады, любы законны сродак, каб там навесці парадак і даказаць, што вы тэхналагічныя і сапраўдныя мужыкі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI