predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
22 чэрвеня — незабыўная дата

24 июня 2008

22 чэрвеня — незабыўная дата

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — гэта смутак і жаль аб мільёнах салдат, якія загінулі на полі бою, і дзесятках мільёнаў мірных жыхароў, знішчаных у ходзе дзікунскага эксперымента пад назвай “стварэнне арыйскай расы гаспадароў”.

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — гэта смутак і жаль аб мільёнах салдат, якія загінулі на полі бою, і дзесятках мільёнаў мірных жыхароў, знішчаных у ходзе дзікунскага эксперымента пад назвай “стварэнне арыйскай расы гаспадароў”.

Для нашай зямлі вайна — гэта 11 тысяч землякоў, якія былі расстраляны, спалены, закатаваны падчас акупацыі, 50 знішчаных населеных пунктаў, вялізныя матэрыяльныя і непапраўныя маральныя страты.

Захоўваць памяць аб загінуўшых земляках і абаронцах Радзімы, праяўляць клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай — святы абавязак кожнага беларуса. І справа нашага нацыянальнага гонару — не забыцца ў мірным жыцці пра дасягненні той Перамогі, не адрачыся ад яе найвялікшых заваяванняў.

Менавіта такія словы сталі лейтматывам выступленняў падчас мітынгу-рэквіему, які адбыўся ў мінулую нядзелю каля помніка ахвярам вайны, што месціцца каля вёскі Цяплухі. Старшыня Асіповіцкага райвыканкама Пётр Шукаловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, ветэран Вялікай Айчыннай Алена Бусель, пратаіерэй айцец Васіль Белавус, сакратар пярвічнай арганізацыі РА ГА БРСМ РУП "АЗАА" Валерый Яголда — усе яны людзі розных пакаленняў, рознага жыццёвага вопыту, з розным уяўленнем аб падзеях 67-гадовай даўніны, аднак іх заклік да шматлікіх прысутных быў па свайму сэнсу аднадушны: вайна на нашу зямлю не павінна прыйсці больш ніколі!