predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Асвячэнне кулічоў

30 апреля 2013

Асвячэнне кулічоў

Учора, 29 красавіка, напярэдадні Вялікадня  на  Асіповіцкім хлебазаводе адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў. Благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус таксама блаславіў хлебапёкаў на працу “са светлай радасцю ў сэрцы”.

Узнёслы настрой панаваў учора на РДУВП  “Асіповіцкі хлебазавод”: напярэдадні Вялікадня тут адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў. Благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус таксама блаславіў хлебапёкаў на працу “са светлай радасцю ў сэрцы”.
“Вербны”, “Зорны”, “Вясновая раніца”, “Чараўніца” — велікодных кексаў сёлета будзе выпушчана каля 25 тысяч штук. Усе яны вагою па 400 грамаў. Варта асобна сказаць пра “Графскі”, які летась найбольш палюбіўся землякам. Гэты выраб акрамя адметнага складу — у цеста дабаўляюцца не толькі разынкі, але і цукаты — мае і асаблівае аздабленне.
Наогул жа для ўпрыгожвання святочнай прадукцыі  выкарыстоўваецца  шакаладная  глазура, цукровая памадка, рознакаляровыя пасыпкі. Упакоўка — не толькі поліэтыленавая плёнка, але і папяровыя формы, пакеты з тэматычнымі малюнкамі. Тэрмін захавання ўпакаваных вырабаў — 12 сутак.
Для вытворчасці кулічоў бяруцца толькі натуральныя інгрэдыенты самай высокай якасці.
Не дзіва, што яны могуць заняць дастойнае месца на святочным стале і выдатна падыдуць у якасці падарунка для сяброў і родных.
Святочную прадукцыю можна набыць не толькі ў прадуктовых крамах Асіповіччыны: 3 мая будзе  арганізаваны  выязны  гандаль  на  гарадской плошчы імя Леніна.