predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Будаўніцтва ферм не спыняецца

29 января 2013

Будаўніцтва ферм не спыняецца

Нягледзячы на зімовыя маразы, работы па рэканструкцыі ферм у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца. Найбольш высокімі тэмпамі яны ідуць у тых гаспадарках, якім была адкрыта крэдытная лінія ААТ “Белаграпрамбанк”: калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Нягледзячы на зімовыя маразы, работы па рэканструкцыі ферм у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца. Найбольш высокімі тэмпамі яны ідуць у тых гаспадарках, якім была адкрыта крэдытная лінія ААТ “Белаграпрамбанк”: калгасах “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Інфармацыя аб ходзе будаўніцтва ў гэтых сельгаспрадпрыемствах ужо не раз размяшчалася на старонках “раёнкі”, а ў лідарах стабільна значыцца “Авангард”, дзе работы вядзе УКП ЖКГ.
Што ў тых сельгаскааператывах, якім крэдыты не былі выдзелены? Як паведамілі ў нашым УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, у СВК “Калгас “Бярэзіна” ўжо зманціраваны каркас і дастаўлены металапрофіль на кароўнік, зроблена 80% прагонаў пад дах, забетаніравана тры чвэрці падлогі. Цалкам заліты падмурак пад даільна-малочны блок, зараз вядзецца мантаж яго каркаса, для чаго завезены паўрамы і палова сценавых панэляў. На ранейшым узроўні будоўля ў калгасе імя Чарняхоў-скага і “Чырвоным ударніку”: зманціраваны каркасы кароўнікаў з панэлямі, ёсць падмуркі пад паўрамы даільна-малочных блокаў. У першай гаспадарцы прагоны пад дах зроблены на 85, у другой — на 10%. У СВК “Калгас “Лапі-чы” цяпер устанаўліваецца светапразрысты ліхтар на даху кароўніка, набыты металапрофіль для накрыцця гэтага памяшкання, а вось пра даільна-малочны блок гаварыць яшчэ рана. Апошнюю пазіцыю ў будаўнічым “рэйтынгу” па-ранейшаму займае “Ясень” — тут пакуль гатовы толькі падмурак і сабрана некалькі каркасаў для мантажу кароўніка.
Рэканструкцыя малочнатаварных ферм — пастаянны клопат не толькі для гаспадарак і будпрадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў гэтай маштабнай справе, але і для кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч рэгулярна бывае на пляцоўках, дзе ўзводзяцца новыя сельгасаб’екты: неабходна валодаць усёй інфармацыяй, каб пры неабходнасці своечасова дасканала дапамагаць вырашаць узнікаючыя праблемы.