Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 февраля 2013
Давайце, людзі, мы пра гэта помніць будзем
На тэрыторыях сельсаветаў, якія найбольш пацярпелі ад зверстваў фашыстаў, у знак памяці пра тых, хто бязвінна загінуў у спаленых весках 70 год таму, прайшлі мітынгі-рэквіемы.
29 студзеня. Градзянка. Мясцовыя могілкі. Помнік партызанам партызанскай брыгады “За Радзіму”, якія загінулі ў сакавіку 1943 года. Менавіта тут сабраліся ўдзельнікі мітынгу, каб аддаць даніну павагі былым насельнікам вогненных вёсак — Асаўка, Амінавіч, Градзянца, Лазовага, Пагарэлага, Каменіч, Макаўя, Палядак. Дзвюх апошніх наогул ужо не існуе на карце...Мітынг адкрывае старшыня сельсавета Валянціна Хісаева, затым слова бяруць вучні і настаўнікі мясцовай школы. Ад суперажывання за жудасныя лёсы землякоў падчас жорсткай расправы дрыжаць галасы. — Наш зварот да вас, маладое пакаленне, — гаворыць педагог Святлана Замяціна, — будзьце пільнымі. Сённяшні рэквіем — урок патрыятызму. Колькі б часу ні прайшло, а забываць пра тыя падзеі нельга. Вазьміце з сабою ў будучае і ўспаміны пра гэтае марапрыемства.
30 студзеня. 11.00 — Брыцалавічы. 11.40 — Дараганава, 14.00 — Лапічы. У гэтых населеных пунктах таксама прайшлі мітынгі, прысвечаныя спаленым вёскам. Iх удзельнікі — прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, школ, калгасаў, духавенства і падрастаючае пакаленне — выказалі свой смутак тым, хто заўчасна зверскі загінуў ад рук фашыстаў, так і не дачакаўшыся перамогі. Гучаць назвы вёсак, напаткаўшых лёс Хатыні, называюцца лічбы, якія складваюцца ў сотні, тысячы. За імі — зламаныя лёсы людзей. I магілы, магілы, магілы...Паўсюдна лейтматывам гучалі словы: “Цяперашняе пакаленне ў даўгу перад кожным трэцім, каго прыняла шматпакутная беларуская зямля за 4 гады вайны. I каб не паўтарылася тое страшнае ліхалецце, трэба захаваць памяць пра яго. Бо без памяці няма будучыні”. — Настаў час увекавечыць масавае знішчэнне мірнага насельніцтва ў перыяд вайны ў адзіным помніку, на якім будуць абазначаны ўсе “вогненныя” вёскі раёна, — выказвае прапанову старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік перад прысутнымі на мітынгу ў Дараганаве. — Ён стане сімвалам мужнасці, няскоранасці і патрыятызму нашых землякоў, як сімвал міру.