Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 января 2013
“Дзве зоркі”
Напярэдадні Новага года наша гасцініца “Асіповічы” атрымала другую зорку. Гэта стала магчымым пасля правядзення мадэрнізацыі,якой на працягу мінулага года займалася ДУКВП “Райсэрвіс”. Зараз кожны пакой абстаўлены дадатковай мэбляй згодна з дзяржстандартам, у нумарах ёсць тэлефоны, павялічылася колькасць дадатковых паслуг.
Як вядома, чым большая колькасць зорак у гасцініцы, тым вышэйшы паказчык класа і ўзроўню сэрвісу — вось і напярэдадні Новага года наша гасцініца “Асіповічы” атрымала другую зорку. Па словах адміністратара Людмілы Чаропкі, такое стала магчымым пасля правядзення мадэрнізацыі. Гэтым займалася на працягу мінулага года ДУКВП “Райсэрвіс”, якому належыць гасцініца. Зараз кожны пакой абстаўлены дадатковай мэбляй згодна з дзяржстандартам, у нумарах ёсць тэлефоны, павялічылася колькасць дадатковых паслуг. У іх ліку — паднос багажу, яго захаванне, дробязны рамонт адзення, хімчыстка на працягу сутак, прадастаўленне дзіцячай каляскі і інш. Усяго тут існуе 28 бясплатных і 8 платных паслуг. Змяніўся і графік змены бялізны — цяпер яна мяняецца раз у 3 дні. Колькасць месцаў для пражывання засталася ранейшай — 65, і яны, як правіла, запатрабаваны гасцямі горада.