Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 ноября 2012
Форум гарадоў-пабрацімаў
Днямі ў Мінску адбылася чарговая сустрэча гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Расіі і Беларусі. Наш рэгіён на такім важным форуме прадстаўлялі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і дырэктары завода жалезабетонных канструкцый і філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Уладзімір Юкоўскі і Алег Грышчанка.
Днямі ў Мінску адбылася чарговая сустрэча гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Расіі і Беларусі, у якой прымалі ўдзел кіраўнікі раёнаў і гарадоў, супрацоўнікі дзяржаўных органаў, дырэктары прадпрыемстваў 90 гарадоў краін-суседак, якія маюць братэрскія сувязі. Наш рэгіён на такім важным форуме прадстаўлялі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і дырэктары завода жалезабетонных канструкцый і філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Уладзімір Юкоўскі і Алег Грышчанка. Тэмай форуму, на якім працавала тры секцыі, стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў сферы жыллёвага будаўніцтва, перапрацоўваючай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Так, першая секцыя, удзельнікі якой наведалі ААТ “Забудова”, разглядала пытанне рэгіянальнага партнёрства. Як вядома, дадзеная арганізацыя вырабляе будаўнічыя матэрыялы, і дырэктару ЖБК цікава было пазнаёміцца з вытворчым працэсам прадпрыемства, якое займаецца выпускам прыблізна такой жа прадукцыі.— “Забудова” прыемна здзівіла, — гаворыць ён. — Сёння гэта цэлы вытворчы комплекс, на базе якога ажыццяўляе дзейнасць некалькі заводаў, у тым ліку — будаўнічых канструкцый і сухіх сумесяў. Гэтым жа займаемся і мы. Высокая культура вытворчасці і такая ж прадукцыйнасць працы дазволілі комплексу заваяваць рынак многіх краін СНД і Балтыі, куды ідзе 90 працэнтаў выпускаемай прадукцыі. Па-добраму ім пазайздросціў. Дасягнуць іх узроўню нам пакуль цяжка, для гэтага неабходна цалкам мадэрнізаваць вытворчасць. Але імкнуцца абавязкова трэба. Кіраўнік “Белшыны-агра” разам з калегамі наведаў прадпрыемствы сельскагаспадарчага профілю — агракамбінаты “Дзяржынскі” і “Ждановічы”, дзе азнаёміўся са спосабамі паспяховага вядзення гаспадарак аграрнага профілю. У цэлым форум паказаў, што вучыцца адзін у аднаго ёсць чаму. Кожны з удзельнікаў зрабіў выснову: рухацца наперад можна толькі сумеснымі намаганнямі, выбіраючы пры гэтым самыя перспектыўныя накірункі.