predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Карыстальнікаў блакітнага паліва стане больш

5 февраля 2013

Карыстальнікаў блакітнага паліва стане больш

Сёлета да ўжо існуючых 315,7 кіламетра газавых сетак, якія абслугоўваюцца Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз”, плануецца далучыць яшчэ 15,5 кіламетра газаправодаў.

Сёлета да ўжо існуючых 315,7 кіламетра газавых сетак, якія абслугоўваюцца Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз”, плануецца далучыць яшчэ 15,5 кіламетра газаправодаў. У райцэнтры яго будаўніцтва закране вуліцы Янкі Купалы, Інтэрнацыянальную, Рабоча-Сялянскую і Карла Маркса. Трубаправод пад блакітнае паліва працягласцю ў 3 кіламетры з’явіцца ў Ялізаве, такую ж даўжыню ён будзе мець і ў аграгарадку Ліпень, 3,4 — у Забалацці. Пракладка газавых труб пройдзе і па вуліцы Усходняй у Вяззі.
Новыя камунікацыі дадуць магчымасць перавесці 310 кватэр і ўласных дамоў на прыродны газ.
Якая колькасць жылля наогул газіфікавана на Асіповіччыне? На пачатак года 14.230 кропак забяспечваюцца прыродным газам, у тым ліку 1.967 — у вёсках. Звадкаваным газам у раёне карыстаецца 11.149 абанентаў, з якіх 6.778 пражываюць у сельскай мясцовасці. Сёлета плануецца газіфікаваць 338 кватэр і домаўладанняў: 268 — прыродным газам, 70 — звадкаваным ад газабалонных установак.