predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

Пятая частка ўраджаю ўжо сабрана на асіповіцкіх палях па стане на ўчарашнюю раніцу, апрацавана 1 711 гектараў. Агульны намалот — 3 823 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць — 22,3 цэнтнера з гектара.

Лідары па тэмпах уборкі — ААТ “ВязаўніцаАгра” — 29%, 1 170 тон, ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 28%, 1 462 тоны. Аднак у першай гаспадарцы невысокая аддача з кожнай нівы. А вось другая мае лепшы вынік і па ўраджайнасці — 29,7 ц/га. Нядрэнны гэты паказчык, а ён асноўны, і ў ААТ “Авангард-Ніва” — 26,2 ц/га.

На сёння ўжо цалкам убраны рапс. Агульны вал — 1 631 тона, з кожнага гектара сабралі 17,3 цэнтнера масланасення. На 100% справіліся сельгаспрадпрыемствы і з азімым ячменем. 2 229 тон, 21,3 ц/га — такія агульныя здабыткі. Лепшыя вынікі тут у ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 31,1 ц/га, “Авангард-Ніва” — 27,1 ц/га.

Азімага трыцікале ўбрана 283 гектары, 24%, 723 тоны, ураджайнасць культуры — 25,6 ц/га. Яравы ячмень: 344 га, 43%, 794 тоны, ураджайнасць — 23,1 ц/га. Таксама выйшлі камбайны ўжо і на палеткі з азімай пшаніцай.

Жніво працягваецца. Бягучы тыдзень абяцае быць эфектыўным.


osipovichi-region.by