Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 сентября 2026
На Асіповіцкім буракапрыёмным пункце Слуцкага цукрарафінаднага камбіната ідзе прыёмка новага ўраджаю
“Салодкая” культура паступае ў пункт прыёму з гаспадарак адразу некалькіх раёнаў. Як расказалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на тэрыторыі нашага раёна цукровыя буракі вырошчвае толькі сялянская (фермерская) гаспадарка “АграАўтаНова”. Сёлета яны займалі плошчу 400 га, палова з якіх ужо ўбрана. Кіраўнік “АграАўтаНовы” Генадзій Вішнякоў падзяліўся:
— Ураджайнасць цукровых буракоў у гэтым сезоне складае 500 цэнтнераў з гектара, што значна вышэй за мінулагодні паказчык каля 400 ц/га. Надвор’е сёлета садзейнічала добраму росту караняплодаў: яны любяць вільготную глебу. Вядома ж, і агратэхніку мы захоўвалі, своечасова ўносілі неабходныя мікраэлементы, амінакіслоты. Таму і вынік добры. Дарэчы, цукрыстасць сёлета складае 16,5-16,7 працэнта, гэта вышэй за базісную.
Актыўна сталі дастаўляць цукровыя буракі і сельгаспрадпрыемствы Кіраўскага раёна. Наперадзе прыём караняплодаў ад гаспадарак Рагачоўскага, Жлобінскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. Хутка чакаецца паступленне буракоў і з Бабрускага, які некалькі гадоў не вырошчваў гэту культуру, а сёлета зноў пачаў яе культываваць.
Начальнік буракапрыёмнага пункта Міхаіл Беразоўскі расказвае, што сезон пачаўся 10 верасня. Зараз у дзень з палёў дастаўляецца каля 1 200 тон караняплодаў. Раннюю прадукцыю адпраўляюць адразу на перапрацоўку на Слуцкі цукрарафінадны камбінат, такім чынам ужо накіравана 8 400 тон, а познюю закладваюць на захоўванне. Сёлета плануецца пакласці ў бурты 120 000 тон. Наогул жа прыём салодкай прадукцыі вядзецца амаль да снежня.
Мінулай восенню буракапрыёмны пункт атрымаў новы буртаўкладачны комплекс для цукровых буракоў, распрацаваны эксперыментальным заводам Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі. З яго дапамогай у мінулым сезоне ўжо было закладзена 50 000 тон. Хутка ён пачне сваю работу, каб стварыць усе ўмовы для якаснага захоўвання буракоў.
Іна Заскевіч, osipovichi-region.by