predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
На кантролі — будаўніцтва ферм

11 февраля 2013

На кантролі — будаўніцтва ферм

Ва ўсіх гаспадарках, якія былі забяспечаны крэдытнымі сродкамі на рэканструкцыю малочна-таварных ферм, зараз у асноўным работы вядуцца на даільна-малочных блоках. Узгаданыя сельгасаб’екты на бягучым тыдні і наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік  раёна зрабіў  асобныя  заўвагі,  а ў агульным ходам работ застаўся задаволены: адчуваецца зладжаная дзейнасць.

Ва ўсіх гаспадарках, якія былі забяспечаны крэдытнымі сродкамі на рэканструкцыю малочна-таварных ферм, зараз у асноўным работы вядуцца на даільна-малочных блоках. Так, на МТФ у Лучыцах СВК “Калгас “Авангард” ужо ставяцца ўнутраныя перагародкі для асобных памяшканняў, якіх, дарэчы, на базе блока будзе больш за 2 дзясяткі.  Гэта  кабінеты  ветурача,  заатэхніка,  загадчыка фермы, участкі прафілактыкі і лячэння жывёлы, ветапрацоўкі, асемянення, ветэрынарная аптэка, шэраг бытавых пакояў і непасрэдна зала, дзе будзе ўсталявана сучаснае абсталяванне для даення кароў.
Завершаны дах даільна-малочнага блока і ў СВК “Калгас “Каўгарскі”, цяпер  манціруюцца сэндвіч-панэлі  на  тарцы, распачынаюцца работы па ўстаноўцы перагародак. Да мантажу сэндвіч-панэляў у бліжэйшы час прыступяць  і  на  новабудоўлі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”  ў  Забалацці. Даільна-малочным
блокам заняты будаўнікі і ў “Новым шляху”.
Якраз узгаданыя сельгасаб’екты на бягучым тыдні і наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік  раёна зрабіў  асобныя  заўвагі,  а ў агульным ходам работ застаўся задаволены: адчуваецца зладжаная дзейнасць.
Як  паведамілі  ў  Асіповіцкім УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, актыўна завозяцца матэрыялы для мантажу даільна-малочнага блока і ў калгасах “Чырвоны  ўдарнік”  і  “Бярэзіна”. Сельгаспрадпрыемствы імкнуцца даставіць на будпляцоўкі матэрыялы, за якія ўжо ўнесены сродкі, забяспечваючы сабе фронт работ на нады ходзячы вясновы перыяд.