Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 августа 2012
На канвееры — яблыкі і агуркі
30 тон яблыкаў закуплена сёлета ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” для перапрацоўкі. Ужо з канвеера сышло 20 тысяч 3-літровых слоікаў з кансерваванымі агуркамі.
30 тон яблыкаў закуплена сёлета ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” для перапрацоўкі. Гэтая садавіна будзе набывацца і далей па меры неабходнасці на працягу ўсяго сезона. Акрамя традыцыйных найменняў у пераліку выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі — яблычнага павідла і пюрэ — днямі сыдзе з канвеера першая партыя яблычных нектараў з мякаццю. Новы прадукт мае шэраг прыярытэтаў. Па-першае, ён вырабляецца без кансервантаў на аснове свежага яблычнага пюрэ з дапамогай гамагенізатара — апарата, які выкарыстоўваецца для стварэння аднароднай стабільнай сумесі. Гэтая ўстаноўка была закуплена раней — прыйшоў час яе актыўна задзейнічаць. Па-другое, навінка мае меншы кошт у параўнанні з іншымі відамі нектараў, бо выпускаецца з мясцовай сыравіны. Заўсёды ў гэты час у цэнтры ўвагі кансервавага завода гародніна. Ужо сёлета з канвеера сышло 20 тысяч 3-літровых слоікаў з кансерваванымі агуркамі. Зараз прадпрыемства рыхтуецца да ўдзелу ў тэндары на пастаўку пагранічным войскам марынаваных агуркоў, буракоў, капусты, морквы.