Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 января 2018
Сярод лепшых у рэспубліцы
Напрыканцы снежня ў Віцебску прайшоў рэспубліканскі конкурс майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні жывёлы, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі рэспубліканскі прафсаюз працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.
Аб тым, што Жанна Ляшчун з ААТ “Каменічы” стала пераможцай абласнога этапа, “раёнка” паведамляла (гл. “АК” № 89 ад 17.11.2017 г.). Прыемна адзначыць, што гэты дасведчаны спецыяліст не падвяла і на рэспубліканскай пляцоўцы, заваяваўшы там бронзу.
Ёсць нагода ганарыцца і яе калегамі: трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая раённая група па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы” вызначана нашай камандзе ў складзе заатэхніка-селекцыянера філіяла па Асіповіцкім раёне РУСВП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Таццяны Ганчарэвіч і ўрача-гінеколага райветстанцыі Канстанціна Сысоя.