Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 февраля 2012
Па працы і гонар
Згасла святло, і на экран праецыруецца відэаролік, дзе родны вакзал сустракае гасцей, гандлёвы цэнтр “Сіці-Мол” прапаноўвае пакупнікам розныя прысмакі, на “белшынаўскай” ферме ў прамым сэнсе шчаслівая карова цярэбіцца аб часала, а ў медкабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі райпаліклінікі на маніторы відаць абрысы маленькага чалавечка — хутка на свет з’явіцца новае жыццё... Усё гэта — наша, асіповіцкае! Так 11 лютага ў РЦК распачаўся злёт пераможцаў раённага спаборніцтва. У канцэртнай зале сабраліся тыя, хто, дзякуючы плённай працы, заслужыў права называцца лепшым. Да прысутных са шчырымі словамі падзякі звярнуўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Акрамя расповеду аб мінулагодніх дасягненнях, Пётр Яфімавіч агучыў і планы на бліжэйшы час. Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе — павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне на гэтай падставе якасці і ўзроўню жыцця землякоў.
Згасла святло, і на экран праецыруецца відэаролік, дзе родны вакзал сустракае гасцей, гандлёвы цэнтр “Сіці-Мол” прапаноўвае пакупнікам розныя прысмакі, на “белшынаўскай” ферме ў прамым сэнсе шчаслівая карова цярэбіцца аб часала, а ў медкабінеце ўльтрагукавой дыягностыкі райпаліклінікі на маніторы відаць абрысы маленькага чалавечка — хутка на свет з’явіцца новае жыццё... Усё гэта — наша, асіповіцкае! Так 11 лютага ў РЦК распачаўся злёт пераможцаў раённага спаборніцтва. У канцэртнай зале са-браліся тыя, хто, дзякуючы плённай працы, заслужыў права называцца лепшым. Да прысутных са шчырымі словамі падзякі звярнуўся старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Акрамя расповеду аб мінулагодніх дасягненнях, Пётр Яфімавіч агучыў і планы на бліжэйшы час. Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе — павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне на гэтай падставе якасці і ўзроўню жыцця землякоў.Каб павіншаваць нашых перадавікоў, у Асіповічы наведаліся кіраўнік справамі Магілёўскага абл-выканкама Рыгор Варонін, прадстаўнік аблкамітэта прафсаюза работнікаў АПК Іван Толсцік, госці з суседніх раёнаў. Словы падзякі пачулі землякі і ад Ганаровых грамадзян горада — Леаніда Крамінкіна, Аляксандра і Андрэя Багдановічаў.На свяце Ганаровыя граматы аблвыканкама атрымалі аператар машыннага даення СВК “Калгас “Авангард” Зінаіда Сушко і грузчык прадпрыемства СП ААТ “Дах” Уладзімір Цыганок. Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя лісты старшыні — каля 100 землякоў і звыш 30 працоўных калектываў — атрымалі і тыя, чыя праца ў мінулым годзе стала ўзорнай.Канцэртнымі нумарамі радавалі прысутных вакальная група “Крышталь”, танцавальны калектыў “Крынічка” дзіцячай школы мастацтваў № 1 і многія другія.Цёплая атмасфера ў зале спрыяла і добраму настрою ўдзельнікаў злёту, і дала ўсім належны зарад энергіі для здзяйснення новых працоўных здабыткаў. Сёлетнія задачы перад Асіповіччынай напружаныя, але ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што землякі справяцца з імі паспяхова і, тым самым, унясуць важкі ўклад у далейшае развіццё і працвітанне роднай краіны.
Магілёўскім абласным камітэтам прафсаюза работнікаў АПК на злёце ўзнагароджаны машыніст расфасовачна-ўпаковачных машын РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” Алена Невідненкава і аператар машыннага даення СВК “Калгас “Ясень” Святлана Кандратовіч, інжынер-мікрабіёлаг ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” Антаніна Пунько і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” Лідзія Раманенка, жывёлавод СВК “Калгас “Авангард” Юрый Рошчын і механізатар СВК “Калгас “Каўгарскі” Віктар Краснашчок.