Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 января 2013
Па працы і гонар!
Сотні школьнікаў пасля зімовага адпачынку прыступілі да вучобы, а некаторыя вучні і канікулярны час выкарысталі з карысцю: рыхтаваліся да іспытаў. Учора на базе гімназіі адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах.
Сотні школьнікаў пасля зімовага адпачынку прыступілі да вучобы, а некаторыя вучні і канікулярны час выкарысталі з карысцю: рыхтаваліся да іспытаў.Учора на базе гімназіі адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Часцей за ўсё на сцэну падымаліся гаспадары і іх настаўнікі. Але, як зазначыла дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава, 17 дыпломаў — гэта не мяжа, было і 19, таму ёсць да чаго імкнуцца.Выдатна тое, што дзеці маюць магчымасць паказаць свае веды па некалькіх прадметах і перамагчы. Так, дзевяцікласнікі СШ № 3 Яўген Аўдзейчык і гімназіі Ганна Булойчык, а таксама вучаніцы СШ № 4 Святлана Папова і Аляксандра Смольская змаглі стаць прызёрамі алімпіяд па дзвюх дысцыплінах. Радуе тое, што сярод пераможцаў не толькі гарадскія, але і вясковыя школьнікі, навучэнцы каледжа, вучань спецшколы-інтэрната.Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга пажадаў нашай творчай моладзі не толькі не спыняцца на дасягнутым, а і пакараць абласныя і рэспубліканскія вяршыні, пацвярджаць свае веды на міжнародным узроўні.