Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 февраля 2013
Па-сяброўску і весела? НА ЗДАРОЎЕ!
Мінулы тыдзень сярод актывістаў ГА “БРСМ” прайшоў пад знакам моды на здароўе. Прадстаўнікі працоўнай моладзі прынялі ўдзел у традыцыйнай спартакіядзе “На здароўе”.Марознае надвор’е спрыяла азартнаму і бадзёраму настрою. На стадыёне спартыўнага комплексу “Алімпіец” сабраліся каманды “Смерч” (вайсковая часць 12180), “Цяп-ляп” (вагоннае дэпо), “Ай-Малайца”(ААТ “АЗАА”) і УКП ЖКГ.Напачатку ўдзельнікі прэзентавалі плакаты і насценгазеты на тэму здаровага ладу жыцця, а потым моладзь адправілася на старт лыжных гонак.Юнакі і дзяўчаты павінны былі як мага хутчэй пераадолець круг па стадыёне і перадаць эстафету наступнаму члену каманды. I хоць траса далася лёгка далёка не ўсім, фінішавала моладзь паспяхова.Не паспелі спартсмены аддыхацца, як ужо трэба рыхтавацца да забегу на катку. Конкурс атрымаўся самым эмацыянальным: не ўсе добра маглі трымацца на каньках, таму капітаны “суправаджалі” і падтрымлівалі іх маральна.Спадабаўся ўсім і вясёлы этап “санныя гонкі”, падчас якога юнакі цягнулі дзяўчат на санках, спаборнічаючы ў спрыце і хуткасці. А завяршылася мерапрыемства забаўляльнай эстафетай “бег з перашкодамі”.I вось — абвяшчэнне пераможцаў.Даказаўшы сваю мужнасць і моц, першымі сталі армейцы, другое месца заваявалі чыгуначнікі, трэцяе — аўтаагрэгатчыкі. У асабістых першынствах вызначыліся Віктар Стэльмах, Павел Кураленя, Максім Жулянкоў, Таццяна Паўчына, Таццяна Булгакава і Iна Матрыкевіч. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі грашовыя прызы ад кіраўніцтва фізкультурна-спартыўнага комплексу, а таксама дыпломы ад райкама маладзёжнага саюза.