Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 апреля 2013
Поехали
У пятніцу, 5 красавіка, на чыгуначныя пуці пасажырскага парка станцыі Асіповічы прыбыў элегантны швейцарскі электрацягнік серыі ЭПр-001 —“першая ластаўка” адкрыцця руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск-Бабруйск. “Штадлер”, як яго ўжо паспелі празваць у народзе, выклікаў цікавасць у землякоў: многія імкнуліся сфатаграфавацца на фоне яркай машыны і падзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі.
У пятніцу на чыгуначныя пуці пасажырскага парка станцыі Асіповічы прыбыў элегантны швейцарскі электрацягнік серыі ЭПр-001 —“першая ластаўка” адкрыцця руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск-Бабруйск. “Штадлер”, як яго ўжо паспелі празваць у народзе, выклікаў цікавасць у землякоў: многія імкнуліся сфатаграфавацца на фоне яркай машыны і падзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі.Пасажырамі першага рэйса сталі тыя, хто меў дачыненне да электрыфікацыі ўчастка Асіповічы — Бабруйск: будаўнікі, мантажнікі, кіраўнікі падрадных арганізацый. У тым ліку і дэлегацыя нашага чыгуначнага вузла, якая разам з усімі адправілася ў Бабруйск, кааб прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.Чыгуначнікі разлічваюць, што электрыфікацыя стальных магістралей дасць магчымасць павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў, знізіць сабекошт перавозак, істотна палепшыць экалагічную абстаноўку на прылягаючых тэрыторыях, павялічыць хуткасць руху цягнікоў.