Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 января 2013
Шчадроўкі-2013
Традыцыйнае свята “Шчадроўкі-2013” у нядзелю зноў завітала ў Ліпень.
“Добры вечар! Шчодры вечар!” —традыцыйнае свята “Шчадроўкі-2013” у нядзелю зноў завітала ў Ліпень.Распачалося яно на двары мясцовага клуба гульнёвай праграмай, якая прыйшлася даспадобы дзецям. Самыя актыўныя з іх узнагароджваліся салодкімі прызамі. А праз некаторы час раздаліся гукі гармоніка ды вясёлыя песні — гэта народны калектыў мастацкай самадзейнасці “Чыстыя крыніцы” з Вязаўніцы пачаў абрад калядавання. Пераапранутыя ў Цыган, Механошу, Мядзведзя, Казу артысты дружным натоўпам прайшліся вуліцаю, завітаўшы ў вясковыя хаты, каб пажадаць гаспадарам добрага здароўя, вясёлага настрою ды багатага ўраджаю.Галоўная ж дзея раённага свята народных традыцый разгарнулася на сцэне мясцовага Дома культуры, якая была стылізавана пад сялянскі пакой, дзе сабраліся дзяўчаты, каб здзейсніць адну з самых асноўных забаў шчодрага вечара — паваражыць на суджанага. Падчас захапляючых заняткаў да іх завітала багата “гасцей з розных валасцей” — шчодры ж вечар! Пашчадраваць-пакалядаваць заходзілі такія мастацкія калектывы, як “Чыстыя крыніцы”, “Вечарынка”, “Вязанка” з Вязаўніцкага, Ялізаўскага, Вяззеўскага Дамоў культуры, а таксама гурт з Краснага. Госці спявалі песні, танчылі, сыпалі жартамі, ствараючы ў гледачоў цудоўны настрой. Апошнія ў падзяку за гэта дзякавалі артыстаў шчырымі апладысментамі ды ўсмешкамі. У гаспадароў сцэны знайшліся для кожнага калектыву трапныя выразы і пачастункі. Не абмінулі яны і прысутных у зале, прапанаваўшы ўсім разам праспяваць папулярную народную песню “Ой, мароз, мароз”. Тыя з радасцю адгукнуліся і на момант апынуліся ў ролі артыстаў, і атрымаўся сапраўды народны хор. Што ні гаварыце, а таленавіты наш народ, які ўмее і старанна папрацаваць, і добрую песню спець! “Шчадроўкі” ў аграгарадку Ліпень — яшчэ адзін доказ таму. Напрыканцы са словамі віншавання з Новым годам і Калядамі звярнулася да сяльчан старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк. Да яе далучылася і загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук, якая выказала падзяку ўдзельнікам тэатралізаванага дзейства за выканаўчае майстэрства і захаванне беларускіх народных традыцый і ўзнагародзіла кожны калектыў граматай. — Самае галоўнае, што дзякуючы такім святам паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага робяць нас багацейшымі і набліжаюць да вытокаў, — падкрэсліла Ірына Аляксандраўна. Ніна ВІКТОРЧЫК.Фота аўтара.