predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Асіповіцкі раён рыхтуецца да абласных «Дажынак» у Шклове: што пакажуць землякі

7 октября 2026

Асіповіцкі раён рыхтуецца да абласных «Дажынак» у Шклове: што пакажуць землякі

Зусім нядаўна ў Жорнаўцы адшумеў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі, а работнікі культуры ўжо рыхтуюцца прадстаўляць наш край на абласным свяце аграрыяў, якое сёлета пройдзе 10 кастрычніка ў Шклове. Падрабязнасці даведаліся ў дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Асіповіцкага раёна Анастасіі Санінай.

— Як заўсёды, чакаем чарговую паездку з добрым настроем, некаторым хваляваннем і ўсялякімі клопатамі — ідзе рабочы працэс, — расказвае Анастасія Аляксандраўна. — Адразу скажу, што будзе шэраг навінак. І першая з іх — абноўлены падворак раёна. Новую канструкцыю рыхтуе наш доследны лясгас. Адпаведна, крыху змянілася і канцэпцыя самога падворка — цяпер гэта будзе агульнае ўтульнае месцазнаходжанне для вялікай асіповіцкай сям’і. А гасцей даручана сустракаць Гаспадару і Гаспадыні — такія абавязкі ўскладзены на прадстаўнікоў народнага ансамбля народнай песні “Чыстыя крыніцы” Жанну Ліхадзіеўскую і Алега Матусевіча.

Працаваць на падворку таксама плануе народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу. Магчыма, далучацца і іншыя. Наведвальнікаў чакаюць вясёлыя песні, бадзёрыя мелодыі, інсцэніроўкі і іншы творчы крэатыў ад самадзейных артыстаў.

Будзе арганізавана выстава прадукцыі асіповіцкіх прадпрыемстваў — хлебазавода, кансервавага завода, лясгаса, рыбгаса “Свіслач”. І, зразумела, дэгустацыя. Так што госці падворка змогуць тут не толькі цікава правесці час, але і падсілкавацца.

Майстры раённага цэнтра народных рамёстваў у гэтыя дні рыхтуюць дзве конкурсныя работы. Першая — дэкаратыўная аб’ёмная кампазіцыя з садавіны і гародніны “Шчадроты зямлі Магілёўскай”, другая — дажыначны сноп “У славу ўраджаю”. Спадзяёмся на добрыя вынікі. І ўвогуле на падворку будуць шырока прадстаўлены вырабы нашых народных умельцаў — шмат сувеніраў, рэчаў побыту і іншых цікавостак.

Прадугледжаны на падворку і інтэрактыў для дзяцей і дарослых. Як паказала практыка, заўсёды вабяць пэўную аўдыторыю драўляныя гульні настаўніка дзіцячай школы мастацтваў № 1 Алега Сямёнава — будуць такія інтэлектуальныя забавы і ў гэты раз, таксама народныя традыцыйныя гульні. Чакаецца і шэраг майстар-класаў. Напрыклад, майстры РЦНР раскрыюць сакрэты ганчарства, стварэння пісанкі, роспісу гліняных і драўляных вырабаў.

Цэлая дэлегацыя, якая аб’яднае артыстаў з “Люлечкі”, народных майстроў, спецыялістаў клубнай сістэмы раёна, прадставіць Асіповіччыну з караваем ад хлебазавода на галоўнай сцэне свята падчас урачыстага шэсця.

Так што, землякі, чакаем усіх на свяце ў Шклове!

osipovichi-region.by