Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 июля 2026
Складана, але не спыняемся: як аграрыі Асіповіцкага раёна працуюць у даждлівы ліпень
Бягучы ліпеньскі тыдзень спрыяльным для сельскагаспадарчых работ не назавеш. Хапае ўсяго: і рознай інтэнсіўнасці дажджоў, і ветру. Зразумела, такія ўмовы надвор’я не садзейнічаюць тэмпам работ, бо аграрыям пастаянна даводзіцца чакаць, пакуль рэдкае сонца забярэ лішнюю вільгаць з каласоў і травы. Аднак нават у такі час работы працягваюцца. І вось якія вынікі, па звестках райсельгасхарчу, маем на сёння.
• Корманарыхтоўка
Па стане на ўчарашнюю раніцу першым укосам скошана 7 480 гектараў, другім — 1 189 га. Нарыхтавана 1 442 тоны сена, што складае 22,9% да задання, закладзена ў траншэі 49 672 тоны сенажу — 59,2% запланаванага. На ўмоўную галаву нарыхтавана 13,1 цэнтнера кармавых адзінак, што, трэба адзначыць, на 6,8 ц к. адз. больш, чым на адпаведную леташнюю дату.
• Уборка
Да ўборкі азімага ячменю — менавіта гэта культура стаіць першай на чарзе — прыступілі тры гаспадаркі. ААТ “Ясеньскае” зжала 87 гектараў, атрымала 129 тон зерня, сярэдняя ўраджайнасць (паказчык гэты, безумоўна, вырасце) — 14,8 цэнтнера з гектара. Больш высокая аддача ад ячменных надзелаў у ААТ “Авангард-Ніва”: зжата 96 гектараў, атрымана 282 тоны з ураджайнасцю 29,3 ц/га. У ААТ “ПратасевічыАгра” статыстыка такая: 28 гектараў, 54 тоны, 19,3 ц/га.
У агульным па раёне камбайны пабывалі на 211 гектарах, намалочана 464 тоны ячменю, ураджайнасць — 22 ц/га. Чакаем добрага надвор’я і высокіх намалотаў!
Валянціна Корбаль, osipovichi-region.by