Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 апреля 2013
Суботнік
Падчас суботніка, які паўсюдна прайшоў 20 красавіка, жыхарамі Магілёўшчыны зароблена каля 6,5 мільярда рублёў. Сродкі будуць накіраваны на падрыхтоўку да летняга сезона аздараўленчых лагераў і набыццё рэанімацыйных аўтамабіляў для хуткай медыцынскай дапамогі.Значны ўклад у агульную справу зроблены і нашым раёнам: удзел у ім прыняло каля 16 тысяч чалавек.Аб’ектаў, абраных для добраўпарадкавання, было нямала. У горадзе — цэнтральны гарадскі парк і парк імя 50-годдзя Кастрычніка, Алея Герояў, могілкі па вуліцы Юбілейнай і інш. Актыўна ўдзельнічала ў суботніку кіраўніцтва рэгіёна на чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам. Дарэчы, якраз пасадка дрэў — справа сімвалічная: вынік сваёй працы можна будзе назіраць і праз дзясяткі гадоў...Суботнік — не толькі магчымасць зарабіць сродкі для карысных патрэб, але і добры прыклад падрастаючаму пакаленню неабыякавых адносін да месца, дзе жывеш. Што гэта сапраўды так, пацвердзіў 4-класнік СШ № 1 Iлля Галубцоў: убачыўшы, як дарослыя наводзяць парадак у гарадскім парку, хлопчык сам папрасіў інструмент і з задавальненнем далучыўся да агульнай справы.