predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
Свята людзей творчай прафесіі

10 октября 2012

Свята людзей творчай прафесіі

У пятніцу, 5 кастрычніка, раённы Цэнтр культуры прымаў тых, хто сее разумнае, добрае, вечнае ў дзіцячыя душы, вучыць чытаць, пісаць, лічыць і вядзе ў свет навуковых таямніц —  нашых паважаных педагогаў.

У пятніцу, 5 кастрычніка, раённы Цэнтр культуры прымаў тых, хто сее разумнае, добрае, вечнае ў дзіцячыя душы, вучыць чытаць, пісаць, лічыць і вядзе ў свет навуковых таямніц —  нашых паважаных педагогаў. А яны — і зусім юныя, і з серабрыстымі струменьчыкамі ў валасах, з юнацкім максімалізмам і з мудрым позіркам змораных вачэй — усе імкнуцца да таго, каб дзеці  раслі здаровымі, папаўнялі грамадства сапраўднымі людзьмі, працаздольнымі і актыўнымі.
З Днём настаўніка педагогаў павіншаваў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, пажадаў поспехаў у працы, новых творчых знаходак і, канечне ж, здароўя, неабходнага для іх рэалізацыі. Многія прадстаўнікі гэтай прафесіі былі ўзнагароджаны граматамі, кветкамі. Віталі ў гэты дзень маладых спецыялістаў, якія месяц-два таму распачалі працоўную дзейнасць, а таксама ветэранаў працы. Адзначаліся дасягненні педагогаў і іх вучняў, гучала многа цёплых слоў і пажаданняў. Выступленні юных артыстаў пацвердзілі, што нашы школьнікі паспяваюць не толькі спасцігаць азы навукі, але і развіваюць свае здольнасці ў розных відах дзейнасці.