Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 января 2012
Транспартная ПЕРАГРУЗКА
Па выніках работы за мінулы год ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” сярод прадпрыемстваў Мінлясгасу стаў абсалютным лідарам у нарошчванні аб’ёмаў экспарту, атрымаўшы даход у 3,45 млн. долараў (2010 год — 2,75 млн.). Другі ў рэйтынгу галіновых экспарцёраў Стаўбцоўскі лясгас — паставіў прадукцыі за межы краіны ўсяго на 2,95 млн. долараў (2,5 млн.).<
Па выніках работы за мінулы год ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” сярод прадпрыемстваў Мінлясгасу стаў абсалютным лідарам у нарошчванні аб’ёмаў экспарту, атрымаўшы даход у 3,45 млн. долараў (2010 год — 2,75 млн.). Другі ў рэйтынгу галіновых экспарцёраў Стаўбцоўскі лясгас — паставіў прадукцыі за межы краіны ўсяго на 2,95 млн. долараў (2,5 млн.).Дасягнуць такіх уражваючых вынікаў землякам удалося за кошт прадуманай да дробязей стратэгіі вытворчасці, якая ўключае ў сябе тры асноўныя накірункі: комплексную эксплуатацыю лясных рэсурсаў (прапанова шырокага асартыменту прадукцыі з драўніны, саджанцаў і насення каштоўных парод, развіццё паляўнічага турызму), бесперапыннае пашырэнне геаграфіі паставак і пільная ўвага да падтрымання ўласнай дзелавой рэпутацыі.Як вынік — прадпрыемства мае партнёраў у 10 краінах Еўрасаюзу, Расіі і Кітаі, прычым значная колькасць з іх — пастаянныя. Менавіта трывалая партнёрская база дазваляе лясгасу ўпэўнена глядзець у будучыню. Аднак на шляху рэалізацыі ўласнага экспартнага патэнцыялу прадпрыемства летась сутыкнулася з нечаканымі абмежаваннямі. Па разліках эканамістаў лясгаса ў 2011 годзе аб’ём атрыманага ад знешнегандлёвай дзейнасці даходу павінен быў скласці 4 млн. долараў, аднак гэтага ўзроўню дасягнуць не ўдалося. Прычына — перагрузка транспартнай сістэмы краіны ў другім паўгоддзі, з-за чаго чыгунка не мела магчымасці своечасова прадастаўляць прадпрыемству неабходную колькасць вагонаў. Да таго ж, з-за актывізацыі работы іншых экспарцёраў на мытных пунктах утварыліся вялікія заторы, што таксама не спрыяла хуткасці і рытмічнасці паставак лесапрадукцыі.