predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
“Цуды на Каляды”. Далучайцеся!

27 декабря 2017

“Цуды на Каляды”. Далучайцеся!

Час навагодніх свят і Калядаў без сумнення можна назваць самым незвычайным. Узвышаны, радасны настрой, падарункі, сустрэчы з сябрамі і роднымі — што можа быць лепей?  А вось члены асіповіцкага РК ГА "БРСМ" знайшлі спосаб зрабіць гэты час не толькі вясёлым, але і карысным. З 11 снежня па 8 студзеня пад эгідай арганізацыі праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”.

— Гэта акцыя даўно стала традыцыяй і ла-дзіцца ўжо дзясяты год запар, — расказвае першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Алена Надзеявец. — У час яе правядзення ўсе "пярвічкі" БРСМ у школах і на прадпрыемствах збіраюць канцылярскія тавары, ласункі, цацкі, якія пасля будуць прэзентаваныя дзецям з сямей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Акрамя гэтага, на працягу некалькіх апошніх гадоў традыцыйным стала і наведванне дзіцячага аддзялення раённай бальніцы. Там арганізоўваецца забаўляльна-гульнёвая праграма з Дзедам Марозам, Снягуркай і абавязковымі падарункамі маленькім пацыентам. Невыпадкова сімвалам мерапрыемства былі абраны чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроў-ваюць імкненне дзяцей і моладзі краіны акружыць клопатам і ўвагай тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу.

Далучыцца да добрай справы і падзяліцца з дзецьмі кропелькай цяпла можа кожны жыхар горада і раёна. Для гэтага дастаткова прынесці свой падарунак у пункт прыёму, які знаходзіцца па адрасе: г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 33, каб. 309 (другі корпус райвыканкама). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 66-105.