predsedatel
Мелконян Геворг Гарникович

Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Осиповичский районный
исполнительный комитет
У Асіповіцкім раёне прайшлі “Зажынкі”

7 июля 2026

У Асіповіцкім раёне прайшлі “Зажынкі”

Спякотнае надвор’е спрыяла падзеі. Каласы азімага ячменю ўжо пацяжэлі ад спелага зерня. Залатая ніва сабрала 2 ліпеня хлебаробаў на адным з палёў ААТ “Авангард-Ніва”.

Настроіць аграрыяў на плённую працу і пажадаць ім добрых намалотаў прыехалі старшыня райвыканкама Геворг Мелканян, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, сельгаспрад­прыемстваў, духавенства.

Урачыстую ноту мерапрыемству задаў благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус. Ён здзейсніў малітву аб дараванні спрыяльнага надвор’я і паспяховым завяршэнні палявых работ, пасля чаго блаславіў усіх прысутных на працу. Словы пастырскага пажадання сталі важным духоўным арыенцірам для аграрыяў, якія ўступаюць у гарачую пару.

Асаблівы каларыт святу падарылі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Чыстыя крыніцы”, народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву краіны народнага ансамбля народнай песні “Вязанка”.

Пад абрадавыя песні работнікі культуры зжалі першы сноп, які ўручылі разам з караваем Геворгу Мелканяну. Жнеі таксама правялі аўтэнтычны зажыначны абрад з замовамі, сімвалічнымі снапамі і жніўнымі песнямі, тым самым азнаменаваўшы пачатак уборкі збожжавых.

Ганаровае права першымі пачаць жніво выпала экіпажам ААТ “Авангард-Ніва” камбайнеру Дзмітрыю Ка­ранькову і яго памочніку Аляк­сандру Колтуну, ААТ “Вя­заўніцаАгра” камбайнеру Міхаілу Калячку і яго памочніку Руслану Савіну.

Гул матораў і першае намалочанае зерне далі старт вялікай і адказнай працы. Па дадзеных упраўлення па сель­скай гаспадарцы і харчаванні, на раніцу панядзелка ў раёне было ўбрана 211 га азімага ячменю і намалочана 464 тоны зерня.

Пажадаем хлебаробам добрага надвор’я і высокага ўраджаю!

Алена Суета, osipovichi-region.by