Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 октября 2013
У дзіцячым санаторыі “СВIСЛАЧ”
У дзіцячым санаторыі “СВIСЛАЧ” адначасова могуць праходзіць аздараўленне да 250 дзяцей з захворваннямі органаў стрававання, дыхання і сістэмы кровазвароту. Медыцынская база здраўніцы прадстаўлена ўсімі неабходнымі для аказання эфектыўнага лячэння кабінетамі.
У дзіцячым санаторыі “СВIСЛАЧ” адначасова могуць праходзіць аздараўленне да 250 дзяцей з захворваннямі органаў стрававання, дыхання і сістэмы кровазвароту.
Медыцынская база здраўніцы прадстаўлена ўсімі неабходнымі для аказання эфектыўнага лячэння кабінетамі. У наяўнасці — струявы душ, душ-масаж падводны, стаматалогія, лячэбная фізкультура, лячэбныя ванны, інгаляцыі і многае іншае. Тут шырока прымяняецца лячэнне з выкарыстаннем гразяў возера Судобль Смалявіцкага раёна. Не так даўно санаторый пачаў прымаць дзяцей-інвалідаў у суправаджэнні дарослых. Кожную змену такіх пацыентаў заязджае 60 чалавек. Пастаянна аздараўляюцца і юныя жыхары з так званай “чарнобыльскай зоны”.
Летам колькасць насельнікаў “Свіслачы” павялічваецца, і класныя памяшканні базавай школы ператвараюцца ў спальныя. Сёлета такім чынам адпачыла 250 чалавек. Пуцёўкі на аздараўленне набываюцца праз Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Але санаторый і самастойна прадае іх. З пачатку года такой платнай паслугай скарысталася тры сотні чалавек.