Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 марта 2012
У ліку абласных лідараў
Магілёўскім аблвыканкамам падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2011 годзе. У агульным спісе пераможцаў неаднаразова сустракаюцца і прадстаўнікі нашага раёна.
Магілёўскім аблвыканкамам падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2011 годзе. У агульным спісе пераможцаў неаднаразова сустракаюцца і прадстаўнікі нашага раёна. Самыя высокія пазіцыі Асіповіччына заняла ў вытворчасці цукровых буракоў — І месца, сярод сельскагаспадарчых арганізацый у гэтай намінацыі ІІ і ІІІ месцы належаць нашым сельгас-прадпрыемствам — філіялу “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і СВК “Калгас “Новы шлях” адпаведна. Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў лідарства прысвоена механізатару філіяла “Белшына-агра” Міхаілу Рыбакову. Трактарысты-машыністы з гэтай жа гаспадаркі Яўгеній Сцепанюк і Уладзімір Каралёў занялі І і ІІ месцы сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, перавозіўшых травяныя кармы ад кормаўборачных камбайнаў. У спісе лепшых аператараў машыннага даення Магілёўшчыны і Марыя Власік, даярка з СВК “Калгас “Авангард”. Сярод механізатараў вобласці, забяспечыўшых найвышэйшую выпрацоўку эталонных гектараў на ўмоўны трактар — механізатар СВК “Калгас “Ясень” Ігар Герасімовіч.