Меню
Одно окно
Работа с кадрами
Приемы граждан, прямые телефонные линии
Обращения граждан и юрлиц
Единый день информирования
Официальные документы
Председатель Осиповичского районного исполнительного комитета
Дорогие друзья!
Осиповичский район - один из крупнейших промышленных центров Могилёвской области, важнейший транспортный узел страны.
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 апреля 2012
У перспектыве — новы пуцеправод
У апошні час жыхары горада сутыкнуліся з праблемай праезду на аўтамабільным транспарце праз чыгуначны пераезд, які ў народзе называюць “гарбатым” (напрамак вуліц Якуба Коласа і Гармашава). “Раёнка” звярнулася да выконваючага абавязкі начальніка станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталія Канстанціновіча, каб патлумачыў узнікшую сітуацыю:
У апошні час жыхары горада сутыкнуліся з праблемай праезду на аўтамабільным транспарце праз чыгуначны пераезд, які ў народзе называюць “гарбатым” (напрамак вуліц Якуба Коласа і Гармашава). “Раёнка” звярнулася да выконваючага абавязкі начальніка станцыі Асіповічы транспартнага РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Віталія Канстанціновіча, каб патлумачыў узнікшую сітуацыю:— Станцыя Асіповічы — адна з чыгуначных артэрый, якая звязвае паўднёвы і паўночны напрамкі руху, у тым ліку і порты Чорнага і Балтыйскага мораў, куды накіроўваецца значны паток цягнікоў і вялікая колькасць грузаў. Для ваджэння грузавых саставаў зараз выкарыстоўваюцца магутныя цеплавозы, якія могуць цягнуць за сабой 100 і больш вагонаў замест ранейшых 50-60. Менавіта на апошнюю лічбу і разлічана на нашай станцыі даўжыня прыёмаадправачных пуцей, якую, зыходзячы з пастаяннага росту аб’ёмаў перавозак, абавязкова трэба павялічваць. Дарэчы, кіраўніцтва Беларускай чыгункі ўжо прыняло рашэнне аб рэканструкцыі пуцявой "гаспадаркі" на станцыі Асіповічы. Адзін з яе этапаў — арганізацыя на месцы цяперашняга пераезду рознаўзроўневага пуцеправода, што дазволіць аўтамабілістам і машыністам цягнікоў рухацца незалежна адзін ад аднаго. Зразумела, што на ажыццяўленне дадзенага праекта спатрэбіцца не адзін год, а пакуль удзельнікам дарожнага руху раім, па магчымасці, для перасячэння чыгункі карыстацца іншымі шляхамі.